Нягледзячы на досыць напружаны працоўны дзень, у свой вольны час будатрадаўцы аддаюць перавагу не адлежвацца ў інтэрнатах, а арганізоўваюць свой вольны час з карысцю для сябе і навакольных. Спартыўныя спаборніцтвы, розныя конкурсы, дабрачынныя акцыі - гэтыя і іншыя мерапрыемствы трывала ўвайшлі ў расклад вольнага часу будаўнічага атрада. Зразумела, дапытлівыя маладыя людзі не маглі абысці сваёй увагай і інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС. Каб лепш даведацца пра аб'ект, да ўзвядзення якога яны прыкладаюць сваю працу, свае веды і ўменні.
Увечары 1 жніўня, пасля заканчэння працоўнага дня, больш за 100 байцоў студэнцкага будаўнічага атрада, у складзе 2 асобных груп, азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра. Тут студэнты даведаліся аб прызначэнні асноўных будынкаў і збудаванняў атамнай электрастанцыі, тэхнічных характарыстыках абсталявання, прынцыпах працы рэактарнай устаноўкі, сістэмах бяспекі Беларускай АЭС.
Не былі абыдзеныя ўвагай і пытанні, якія тычацца прынцыповых адрозненняў паміж Беларускай АЭС і атамнымі станцыямі ў Чарнобылі і Фукусіме.
На думку байцоў будаўнічага атрада, экскурсія ў iнфармацыйны цэнтр АЭС была карыснай і цікавай, а набытыя веды напэўна спатрэбяцца ў маючых адбыцца навучальных семестрах.