Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157.
Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з'яўляемся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Гэта ганаровае званне дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прэамбула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
«Мы, народ Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за цяперашні і будучыню Беларусі, усведамляючы сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольніцтва і пацвярджаючы сваю прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, грунтуючыся на сваім неад'емным праве на самавызначэнне, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, імкнучыся зацвердзіць правы і свабоды кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, жадаючы забяспечыць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, прымаем гэту Канстытуцыю – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь».
У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынятая 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай Рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з'яўляецца галоўным, Асноўным Законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.
Чытаць цалкам: