Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар інфармацыйна–асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі адзначыў, што ў большасці людзей склалася памылковае ўяўленне пра тое, што такое глабальнае пацяпленне: «усяго толькі» раставанне леднікоў і затапленне некаторых тэрыторый, блізкіх да акіяна. Шмат каму здаецца, што аддаленыя ад «вялікай вады» краіны глабальнае пацяпленне ніяк не закране. Аднак гэта не зусім дакладна. Ва ўсім свеце цяпер адбываецца разбалансіроўка прыродных сістэм, якая прыводзіць да змены рэжыму выпадзення ападкаў, тэмпературных анамалій і павелічэння частоты прыродных катаклізмаў, такіх як ураганы, паводкі і засухі. Гэта ў сваю чаргу, прыводзіць да скарачэння аб'ёмаў прэснай вады, а таксама страты біяразнастайнасці нашай планеты.
Ужо сёння спецыялісты адзначаюць відавочны эканамічны ўрон ад змены клімату ў Беларусі – павелічэнне працягласці засушлівых перыядаў адлюстроўваецца на ўраджайнасці сельскагаспадарчых культурах, з-за частага і рэзкага перападу тэмператур руйнуюцца дарожнае пакрыццё і будынкi.
Рэспубліка Беларусь адна з першых ратыфікавала Парыжскае пагадненне 2015 года, якое рэгулюе меры па зніжэнні вуглякіслага газу ў атмасферы. Наша краіна ўжо мае выразны план дзеянняў: рацыянальна выкарыстоўваць энергарэсурсы і развіваць аднаўляльныя, у тым ліку безуглеродныя крыніцы генерацыі.
Па словах дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Міхаіла Малашанкі, самыя буйныя спажыўцы энергарэсурсаў у Рэспубліцы - гэта прамысловасць і хатнія гаспадаркі. У сувязі з гэтым, нашай асноўнай задачай на найбліжэйшы час становіцца пошук шляхоў павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергіі ў гэтых сферах, якія з'яўляюцца важнай часткай нашай эканомікі. Таксама арыентуючыся на досвед іншых краін, мы працуем над тым, каб задзейнічаць аднаўляльныя і безуглеродные крыніцы энергіі, якія могуць замяніць значную долю энергарэсурсаў у энергабалансе краіны.
Як адзначыў Сяргей Грэбень, начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі, у Беларусі за апошнія два гады ўсталяваная электрычная магутнасць установак АКЭ ўзрасла амаль удвая і складае 390,9 МВт. На думку спецыяліста, такое інтэнсіўнае развіццё «зялёнай генерацыі» абумоўлена гарантаванай купляй ўсёй вырабленай ўстаноўкамі АКЭ электраэнергіі па высокіх тарыфах і, як следства, інвестыцыйнай прывабнасцю рэалізацыі такіх праектаў за кошт іх малога тэрміну акупнасці.
Зараз у свеце набірае папулярнасць канцэпцыя развіцця энергетыкі «зялёны квадрат» - гэта спалучэнне энергіі сонца, ветру, вады і атама. У Беларусі прадстаўлены ўсе гэтыя віды генерацыі і для іх развіцця створаны спрыяльныя ўмовы, як з заканадаўчага, так і з эканамічнага боку. Аднак спецыялісты адзначаюць, што цяпер сонца, вада і вецер проста не змогуць замясціць сабой усю генерацыю, якую мы атрымліваем з вуглевадародаў.
Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) заяўляе, што ядзерная энергетыка неабходная для дэкарбанiзацыi. Паводле іх ацэнак, у глабальным маштабе неабходна падключаць мінімум 20 ГВт новых ядзерных магутнасцяў у год для дасягнення мэтаў Парыжскага пагаднення.
«Беларуская АЭС - важны праект «зялёнай энергетыкі». Увод атамнай электрастанцыі ўнясе вялікі ўклад у экалагічны складнік - зніжэнне выкідаў парніковых газаў складзе да 10 млн тон штогод, дазволіць дыверсіфікаваць структуру паліўна-энергетычнага балансу краіны і замясціць да 5 млрд кубаметраў газу, знізіўшы ўдзельную вагу газу ў вытворчасці энергіі з 95% да 60 %. Акрамя таго, гэта стварэнне парадку 2400 новых працоўных месцаў непасрэдна на самой станцыі і дадаткова - у арганізацыях, якія будуць яе абслугоўваць», - сказаў дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Васіль Палюховіч.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, намеснік дырэктара па агульных пытаннях Беларускага прадстаўніцтва АТ IK «АСЭ» Віктар Брыч сказаў: «Сёння мы абмеркавалі і пачулі магчымасці розных відаў генерацыі для скарачэння выпрацоўкі СО2. І, я думаю, што ўсе мы сыдземся ў меркаванні, што трэба не выбіраць паміж рознымі тыпамі энергіі, а сфармаваць эфектыўны баланс розных відаў безуглеродной генерацыі. Вядома, у кожнай краіны будзе свой унікальны «зялёны квадрат» з улікам яе эканамічных і сацыяльных патрэбаў і кліматычных умоў».
Таксама Віктар Брыч адзначыў, што калі палічыць усе АЭС расiйскага дызайну ў свеце да 2030 года, то аб'ём папярэджаных выкідаў складзе 2,4 млрд тон СО2 штогод, што адпавядае 80% гадавых выкідаў усяго сусветнага аўтапарка. Кажучы вобразна, атамная энергетыка можа стаць «лёгкімі для планеты», якія дазволяць ёй дыхаць чыстым паветрам.
Фінальным акордам мерапрыемства стаў паказ першага фільма з дакументальнага цыклу Wild Edens. Праект ініцыяваны дзяржкарпарацыяй «Расатам» у 2018 годзе для трансляцыі на тэлеканале National Geographic. Мэта праекта - прыцягненне ўвагі сусветнай грамадскасці да праблемы глабальнага змянення клімату. У аснове праекта - здымка серыі поўнаметражных дакументальных фільмаў аб некранутых чалавекам унікальных месцах, населеных жывёламі і раслінамі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення з-за глабальных кліматычных змяненняў, пры гэтым безуглеродная атамная энергетыка можа згуляць ключавую ролю ў вырашэнні гэтай праблемы.
Цыкл дакументальных фільмаў Wild Edensўключае тры фільмы «Wild Edens: Russia», «Wild Edens: Turkey» і «Wild Edens: South Asia». Першы фільм «Wild Edens: Russia» прысвечаны жывёле свету Расіі і здымаўся ў такіх суровых і аддаленых месцах, як Алтайскія горы, Амурская вобласць, паўвостраў Камчатка, Сібір, паўвостраў Ямал і Арктыка. Першыя два фільма дакументальнай серыі Wild Edens былі ўжо паказаны ў 155 краінах з аўдыторыяй больш 660 млн чалавек. У бліжэйшы час чакаецца выхад серыі «Wild Edens: South Asia». Разглядаецца таксама магчымасць працягнуць гэты праект і ў іншых рэгіёнах свету.