Толькі за мінулы год гасцямі інфармацыйнага цэнтра сталі больш за 3 тысячы чалавек. Папулярнасць цэнтра тлумачыцца вялікай цікавасцю да будаўніцтва атамнай электрастанцыі і тым, што ў цэнтры можна атрымаць адказы на пытанні, якія тычацца атамнай энергетыкі наогул і збудавання Беларускай АЭС у прыватнасці ў зразумелай і даступнай форме.
12 сакавіка 2019 г. Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведала чарговая дэлегацыя. Тут пабывалі ўдзельнікі абласнога семінара, на чале з намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Іванам Жуком. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з экспазіцыяй цэнтра і атрымалі адказы на пытанні, якія цікавяць, датычацца асаблівасцяў праекта, адпрацаванага ядзернага паліва, неабходнасці ядзернай энергетыкі.