У інтэлектуальным турніры спаборнічаюць некалькі дзясяткаў каманд, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, арганізацыі, установы з Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Мядзельскага і іншых раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Беларуская АЭС ўдзельнічае у турніры з 2010 г. і мае самае вялікае колькаснае прадстаўніцтва. Адразу 3 каманды прадпрыемства прымаюць удзел у спаборніцтве: «Ядзерны востраў», «Актыўная зона» і «Без паняцця», якая і адсвяткавала перамогу ў ліпеньскім туры. За каманду пераможцу гулялі: Баларчанка Ф. С. – капітан; Бекетаў М. А., Баларчанка Т. В.; Лябецкі К. А.; Філатаў Р. А.; Ергуловіч М. Л.
«Ядзерны востраў» і «Актыўная зона» ў гэты раз апынуліся менш удачлівымі, заняўшы 7 і 6 месца адпаведна.