Візіт прайшоў у рамках галіновай ініцыятывы "Курс на дасканаласць" па праграме палепшанага маніторынгу.
На працягу трох дзён эксперты аналізавалі вытворчыя працэсы станцыі па чатырох ключавых напрамках:
- эксплуатацыя;
- тэхнічнае абслугоўванне і рамонт;
- iнжынерная падтрымка;
- эфектыўнасць арганізацыйнай структуры і ўдасканаленне вытворчай дзейнасці.
Міжнародныя спецыялісты вывучылі дакументацыю, правялі серыю інтэрв'ю з кіраўнікамі і персаналам АЭС, а таксама назіралі за дзеяннямі змен на поўнамаштабным трэнажоры вучэбна-трэніровачнага цэнтра.
Эксперты ацанілі дынаміку развіцця станцыі пасля партнёрскай праверкі 2025 года і папярэдняга візіту і па выніках работы прадставілі кіраўніцтву БелАЭС папярэднія рэкамендацыі. Выпрацаваныя прапановы будуць укаранёны ў вытворчыя планы для далейшага ўмацавання бяспекі і надзейнасці, а таксама ўдасканалення вытворчай дзейнасці.

