Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Аддзел закупак: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

Аддзел кантролю і справаводства: +375(1591)45185; +375(1591)45186

24.11.2026

Дэлегацыя Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам наведала Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прадстаўнікі энергетычнай кампаніі "Vietnam Electricity" (EVN), дзелавых колаў краіны і журналісцкай супольнасці В'етнама 24 лістапада 2026 года наведалі Беларускую АЭС.

У інфармацыйным цэнтры АЭС госці прадпрыемства азнаёміліся з гісторыяй рэалізацыі і асаблівасцямі праекта Беларускай атамнай электрастанцыі.

У вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС удзельнікам візіту распавялі пра значэнне і сістэму падрыхтоўкі персаналу.

Намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Ерын адказаў на пытанні в'етнамскіх журналістаў, якія тычацца забеспячэння бяспекі атамнай электрастанцыі, кантролю радыяцыйнай абстаноўкі ў зоне назірання АЭС, навучання і трэніровак персаналу.

Завяршыўся візіт рабочай нарадай, падчас якой прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай АЭС падзяліліся практычным вопытам рэалізацыі самага значнага энергетычнага праекта суверэннай Беларусі.

"Беларуская АЭС - гэта здабытак нашай краіны і сёння мы пастараліся зрабіць усё, каб вы па вартасці ацанілі атамную энергетыку і пераканаліся ў яе бяспецы і эфектыўнасці", - адзначыў у ходзе размовы з прадстаўнікамі В'етнама генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бабовіч.

Апошняя змена 24.11.2026
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы