Аляксандр Аляксеевіч нарадзіўся 24 сакавіка 1981 года ў горадзе Новалукомль Віцебскай вобласці. У 2000 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж па спецыяльнасці "Тэхнік-цеплатэхнік", у 2006 годзе - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Інжынер-цеплаэнергетык". Больш за 23 гады жыццё Аляксандра Аляксеевіча звязана з энергетыкай. Больш за 10 гадоў ён працуе на Беларускай АЭС, дзе прайшоў шлях ад вядучага інжынера да намесніка галоўнага інжынера.
У 2024 годзе Аляксандр Ерын абраны дэпутатам Астравецкага раённага Савета дэпутатаў, а 2 красавіка 2024 года стаў дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскай вобласці.
Віншуем калегу з абраннем і жадаем поспехаў у рабоце вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь!