Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

26.03.2024

Віктар Каранкевіч: "Беларусь будзе развіваць супрацоўніцтва з дзяржкарпарацыяй "Расатам" у атамнай энергетыцы і сумежных галінах"

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

25 сакавіка 2024 года Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч прыняў удзел у мерапрыемствах Міжнароднага форуму "Атамэкспа", які праходзіць у Сочы.

"Атамэкспа" - найбуйнейшая выставачная і дзелавая пляцоўка, на якой абмяркоўваецца сучасны стан атамнай галіны і фарміруюцца трэнды яе далейшага развіцця. Сярод удзельнікаў форуму - кіраўнікі вядучых кампаній сусветнай атамнай індустрыі, дзяржаўных структур, міжнародных і грамадскіх арганізацый, эксперты і вучоныя.

Кіраўнік Мінэнерга выступіў на пленарным пасяджэнні кангрэса форуму, галоўнай тэмай якога стала "Чыстая энергетыка: ствараючы будучыню". Віктар Каранкевіч адзначыў, што стратэгічнае рашэнне аб збудаванні ўласнай атамнай электрастанцыі і фарміраванні нацыянальнай ядзернай інфраструктуры, прынятае Прэзідэнтам у 2008 годзе, стала прынцыпова важным для ўстойлівага доўгатэрміновага развіцця краіны і ўмацавання яе нацыянальнай бяспекі. "Мы памятаем, як на пачатковым этапе праекту шмат хто, у тым ліку нашы краіны-суседзі выступалі супраць развіцця атамнай энергетыкі, і што сталася з іх аргументамі пад уплывам глабальнага крызісу і нестабільнасці на сусветных энергарынках, - акцэнтаваў увагу Міністр. - Сёння цалкам відавочна, што мірны атам гарантуе не толькі энергетычны суверэнітэт і ўстойлівае развіццё энергасістэмы, але і забяспечвае сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі для многіх галін эканомікі - прамысловасць, навука, медыцына, сельская гаспадарка".

Ствараецца магутны сінэргетычны эфект, які выяўляецца ў вялікай колькасці высокатэхналагічных праектаў, стварэнні новых працоўных месцаў, засваенні канкурэнтаздольнай прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным і знешніх рынках. Гэта тыя кропкі росту, якія працуюць на ўмацаванне эканамічнага і інавацыйнага патэнцыялу краіны.

Атамная станцыя з вода-вадзянымі рэактарамі пакалення "3+" пабудавана ў Беларусі дзяржкарпарацыяй "Расатам" у адпаведнасці з самымі высокімі патрабаваннямі бяспекі, падкрэсліў Віктар Каранкевіч. Гэта самы сучасны і высокатэхналагічны праект атамнай індустрыі.

З моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму першага энергаблока Беларуская атамная станцыя сумарна выпрацавала больш за 27 млрд. кВтг электраэнергіі, што дазволіла замясціць звыш 7 млрд.м куб. прыроднага газу. Беларусь поўнасцю адмовілася ад імпарту электраэнергіі, атрымала крыніцу даступнай, экалагічна чыстай энергіі, попыт на якую расце як сярод насельніцтва, так і прамысловым комплексам.

У 2023 годзе агульны аб'ём электраспажывання ў нашай краіны дасягнуў рэкорднага ўзроўню - 41,1 млрд. кВтг. Пры гэтым 28,5 працэнта ад агульнага аб'ёму забяспечана за кошт выпрацоўкі электраэнергіі Беларускай атамнай станцыяй.

Электраэнергія, што вырабляецца на БелАЭС, актыўна выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння жылфонду, развіцця энергаёмістых вытворчасцей, электратранспарту.

У інтэрв'ю журналістам Міністр энергетыкі распавёў аб супрацоўніцтве Беларусі з дзяржкарпарацыяй "Расатам" у атамнай энергетыцы і сумежных галінах. У якасці перспектыўнага кірунку ён вылучыў узаемадзеянне Беларускай арганізацыі па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і АТ "ЦВЭЛ" - кіруючай кампаніі паліўнага дывізіёна дзяржкарпарацыі "Расатам".

У Беларусі плануецца да рэалізацыі маштабны праект па будаўніцтве рэспубліканскага пункта пахавання радыеактыўных адходаў, першая чарга якога павінна быць уведзена да 2030 года. Ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі будзе праводзіцца работа па стварэнню і развіццю інфраструктуры для пахавання радыеактыўных адходаў у Беларусі, падрыхтоўкі персаналу, забеспячэнню эксплуатацыі і маніторынгу гэтага аб'екта. "На палях форума "Атамэкспа" бакі падпішуць дарожную карту па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі профільных спецыялістаў для працы ў пункце пахавання. На дадзеным этапе нам вельмі важны досвед расiйскіх калег, і мы, безумоўна, будзем на яго арыентавацца", - адзначыў Міністр.

Цікавасць для беларускага боку таксама прадстаўляе сфера адытыўных тэхналогій або 3d-мадэлявання ў металургіі. "У гэтым напрамку першыя крокі ўжо зроблены нашай арганізацыяй "Белэнергарамналадка", сумесна з кампаніяй "ЦВЭЛ" выпрацоўваюцца падыходы па высокадакладным вырабе асобных вузлоў і дэталяў для энергетыкі, — расказаў Міністр. - Мы плануем далейшае пашырэнне гэтага напрамку ўжо з прыцягненнем прамысловых прадпрыемстваў і на базе іх стварэнне цэнтра адытыўных тэхналогій пры падтрымцы "Расатама".

Асобна Віктар Каранкевіч спыніўся на пытаннях развіцця электратранспарту. У Беларусі прыняты комплексныя меры для развіцця легкавога, так і гарадскога грамадскага электратранспарту. Сфарміравана разгалінаваная сетка зарадных станцый - усяго іх больш за 1 тыс. У 2023 годзе аб'ём спажывання імі электраэнергіі вырас на 27%. Дадатная дынаміка захоўваецца і ў бягучым годзе.

Асаблівая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца стварэнню ўласнай кампанентнай базы для электратранспарту. Па асобных напрамках беларускія спецыялісты працуюць сумесна з расійскімі калегамі. Так, расійскія літый-іённыя акумулятарныя батарэі выкарыстоўваюцца ў беларускіх электробусах. Дарэчы, у двух гарадах Беларусі - Жодзіна і Шклове - рэалізуюцца пілотныя праекты па поўным пераводзе гарадскога грамадскага транспарту на электрычны.

У гэты ж дзень на палях форуму адбылася двухбаковая сустрэча Віктара Каранкевіча з Міністрам замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Венгрыі Пецерам Сіярта.

Разгледжаны перспектывы абмену вопытам у пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, падрыхтоўкі кадраў, кіравання і абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам. Размова таксама ішла аб магчымасцях прыцягнення беларускіх спецыялістаў да рэалізацыі праекта АЭС "Пакш-2" у Венгрыі.

Было адзначана, што ўмовы двухбаковага ўзаемадзеяння прапрацоўваюцца на ўзроўні сумеснай працоўнай групы па супрацоўніцтве ў сферы атамнай энергетыкі. "Фактычна сфарміравана дадатковая пляцоўка, на якой беларускія і венгерскія спецыялісты змогуць абменьвацца станоўчымі практыкамі ў галіне развіцця ядзерна-энергетычнай інфраструктуры", - сказаў Віктар Каранкевіч.

У сваю чаргу Пецер Сіярта адзначыў высокі ўзровень рэалізацыі праекта па будаўніцтве АЭС у Беларусі. Ён выказаў зацікаўленасць венгерскага боку ў вывучэнні назапашанага нашай краінай вопыту і кампетэнцый.

У рамках наведвання выставы Міністр сумесна з прадстаўнікамі дзяржкарпарацыі "Расатам" наведаў стэнд БелАЭС, азнаёміўся з прадстаўленай на iм інфармацыяй.

Апошняя змена 26.03.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы