Не было роўных камандзе БелАЭС у спаборніцтвах па настольным тэнісе, шахматах і шашках. У плаванні, більярдзе і зімовым мнагаборстве спартсмены з Беларускай АЭС заваявалі ўзнагароды сярэбранай і бронзавай вартасці.
Значна абноўлены, у параўнанні з мінулым годам, склад каманды Беларускай АЭС даў рашучы бой сапернікам ва ўсіх спартыўных дысцыплінах, пацвердзіўшы рэзультатыўнасць сістэмы фізкультурна-аздараўленчай работы прадпрыемства.
Як заканамерны вынік - першае агульнакаманднае месца, заваяванае другі раз запар і ганаровае права абараніць спартыўны гонар Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах!
Фота: https://profenergo.by/