У галіне яго добра ведаюць. Шмат гадоў Сяргей Бабовіч прапрацаваў у Гомельскай энергасістэме - прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара РУП «Гомельэнерга». У 2020 годзе перайшоў у вытворчае аб'яднанне «Белэнерга» на пасаду намесніка генеральнага дырэктара, непасрэдна курыраваў будаўніцтва атамнай станцыі. «Сяргей Алегавіч дэталёва пагружаны ва ўсю спецыфіку праекта, добра ведае калектыў, наладзіў камунікацыі з кіраўніцтвам дзяржкарпарацыі «Расатам» і яе структурнымі падраздзяленнямі», - адзначыў Міністр.
Ён падкрэсліў, што атамная станцыя - унікальны, маштабны, высокатэхналагічны аб'ект, і выказаў упэўненасць у тым, што вопыт і веды новага кіраўніка дадуць магчымасць арганізаваць калектыў на эфектыўнае выкананне важнейшых дзяржаўных і галіновых задач. «Патрабаванні Кіраўніка дзяржавы вы добра ведаеце: Беларуская атамная электрастанцыя павінна стаць найлепшай станцыяй у свеце. Для гэтага ёсць усе падставы. Тут прыменены найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне, работы па збудаванні станцыі былі арганізаваны на найвышэйшым узроўні, БелАЭС адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі», - сказаў Міністр.
Сёння станцыя генеруе электраэнергію на поўнай магутнасці двума энергаблокамі, працуе на эканоміку краіны. Сумарна выпрацавана ўжо больш за 23 млрд. квтг. «Вам разам з калектывам трэба будзе арганізаваць яе далейшую эфектыўную работу», - дадаў Віктар Каранкевіч. У якасці прыярытэтных ён абазначыў пытанні падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, узаемадзеянне з дзяржкарпарацыяй «Расатам» па навукова-тэхнічным суправаджэнні і тэхнічнай падтрымцы эксплуатацыі атамнай станцыі, прадаўжэнне ўзаемадзеяння з вядучымі міжнароднымі арганізацыямі ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. «Самая галоўная задача - гэта надзейнасць далейшай эксплуатацыі станцыі, яе бяспека», - звярнуў увагу Міністр.
Важна таксама шырока даводзіць да грамадскасці інфармацыю аб перавагах БелАЭС, яе значэнні для ўмацавання энергетычнай бяспекі краіны і развіцця нацыянальнай эканомікі.
У сваю чаргу Сяргей Бабовіч адзначыў, што прыкладзе ўсе намаганні, каб апраўдаць аказаны давер.