Ідзе паэтапны набор магутнасці рэактара.
У адпаведнасці з далейшай праграмай работ на другім энергаблоку будуць праводзіцца дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці з разгрузкай энергаблока, у тым ліку да нулявога ўзроўню, з наступнай ацэнкай характарыстык абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.
Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь