У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 18 каманд з розных куткоў нашай вобласці. Астравецкі раён прадстаўляла дружына Беларускай АЭС.
Спаборніцтвы сярод сандружын пад гарачай спякотай прайшлі ў пяць этапаў:
1 этап - праверка табельнага абсталявання санітарнай дружыны; 2 этап - праца санітарнай дружыны ў агмені камбінаванай паразы; 3 этап - праца санітарнай дружыны ў ачагу хімічнага паражэння; 4 этап - праца санітарнай дружыны ў ачагу інфекцыйнага захворвання; 5 этап - тэарэтычны конкурс сярод камандзіраў.
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў паспяхова выканалі пастаўленыя задачы і паказалі дастойныя тэарэтычныя і практычныя веды і навыкі. Каманда Беларускай АЭС на 1 этапе паказала найлепшыя вынікі сярод усіх каманд (1 месца), на 2 этапе ўзялі серабро.
У выніку барацьбы добраахвотная санітарная дружына Беларускай АЭС заняла выніковае 2-е месца.
На суседняй пляцоўцы ў гэты ж дзень вызначалі найлепшую пажарную дружыну Гродзенскай вобласці. 18 каманд-пераможцаў спаборніцтваў у сваіх раёнах вобласці прыбылі змагацца за званне найлепшай у нашай вобласці. Гонар Астравецкага раёна адстойвала пажарная дружына Беларускай АЭС. Паждружыне ў няпростых умовах надвор'я неабходна было пераадолець 3 этапы: 1 этап – «Баявое разгортванне ад мотапомпы»; 2 этап - «Пераадоленне стометровай паласы з перашкодамі»; 3 этап - «Пажарная эстафета».
У выніку спаборніцтваў пажарная дружына Беларускай АЭС заняла першае месца на этапах 1, 2 і стала пераможцам абласных спаборніцтваў на лепшую пажарную каманду (дружыну).
Віншуем з няпростай перамогай і жадаем поспехаў у далейшым!