9-10 верасня 2022 года на базе САК «Алімпія» ў г.Ліда прайшла XXVII летняя абласная галіновая спартакіяда сярод работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд. У залік спартакіяды ішлі ачкі, атрыманыя ад выступаў у 6 відах спорту: міні-футбол, валейбол, лёгкаатлетычны крос, стральба, гіравы спорт і більярд.
У актыве каманды беларускіх атамшчыкаў першыя агульнакамандныя месцы ў лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, більярдзе, лёгкаатлетычнай эстафеце і другое месца ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Як вынік – першае агульнакаманднае месца па выніках усіх спаборніцтваў!