Яшчэ адна актуальная тэма нумара - лічбавая трансфармацыя энергетыкі. З розных пунктаў гледжання яна разглядаецца ў інтэрв'ю намесніка Міністра энергетыкі А.Ф. Пруднікавай («Прыярытэты») і ў артыкуле намесніка галоўнага інжынера ДВА «Белэнерга» А.У. Кабанава аб тэндэнцыях у лічбавай трансфармацыі бізнес-працэсаў Беларускай энергасістэмы («Электраэнергетыка»).
Шэраг артыкулаў прысвечаны інавацыйным айчынным распрацоўкам («Электраэнергетыка», «Навука – энергетыцы»), а таксама даследаванню структуры і механічных уласцівасцяў металу труб размеркавальных газаправодаў («Газазабеспячэнне»).
Тэарэтычную і практычную цікавасць уяўляюць артыкулы аб лідэрстве ў атамнай энергетыцы і практыкаарыентаванасці навучання і павышэння кваліфікацыі персаналу ў электраэнергетыцы («Падрыхтоўка кадраў»).
Спецыялісты змогуць азнаёміцца з асноўнымі палажэннямі дзяржаўнага стандарту СТБ 2602-2021, змяненнямі патрабаванняў ТКП 385-2022 («Стандартызацыя ў энергетыцы»), а таксама з аглядам новых заканадаўчых прававых актаў за ліпень-жнівень («Права»).
Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут