Дэкада накіравана на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці і павышэнне лічбавай граматнасці навучэнцаў і іх бацькоў напярэдадні летняга перыяду.
Спецыялісты ў рамках дэкады раскажуць, як абараніць сябе ад кібербулінгу, грумінгу і секстынгу, нагадаюць правілы бяспечных паводзін у сацсетках і мэсэнджарах, раскажуць важнае аб лічбавай гігіене ў анлайн-гульнях.