Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні вытворчых паказчыкаў САА АЭС.
Адбыўся абмен інфармацыяй па досведзе працы з вытворчымі паказчыкамі на АЭС і ў САА АЭС.
Разгледжаны існуючыя падыходы па аналізе паказчыкаў, фарміраванні справаздач і іх выкарыстанні пры падрыхтоўцы да партнёрскіх праверак САА АЭС.
Падчас абмеркаванняў выпрацаваны падыходы па ажыццяўленні далейшага ўзаемадзеяння, аказанні падтрымкі і ўдасканаленні работы з вытворчымі паказчыкамі.
Па выніках працоўнай сустрэчы эксперты САА АЭС адзначылі высокую ўцягнутасць Беларускай АЭС у рэалізацыю падпраграмы «Паказчыкі эфектыўнасці працы АЭС».