Удзельнікі пасяджэння прааналізавалі эфектыўнасць работы па прыцягненню і падтрымцы маладых спецыялістаў на месцах, абмеркавалі ключавыя падыходы ў сферы падрыхтоўкі кадраў для галіны, а таксама ўмовы ўзаемадзеяння з навучальнымі ўстановамі.
Як адзначыў Віктар Каранкевіч, маладзёжная палітыка патрабуе пастаяннага ўдасканалення - патрэбны новыя падыходы па прыцягненню і падтрымцы маладых спецыялістаў, прасоўванню іх лепшых ініцыятыў. «Неабходна выпрацаваць сістэмныя падыходы, каб забяспечыць прывабнасць галіны для моладзі. Гэта пытанне павінна разглядацца комплексна: заработная плата, сацпакет, прадастаўленне жылля, іншыя магчымасці. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць стварэнню неабходных умоў для прыцягнення моладзі ў сельскіх населеных пунктах», - падкрэсліў Міністр.
Не менш важная праца з маладымі спецыялістамі ў калектывах: яны павінны адчуваць падтрымку, на пачатковых этапах - разлічваць на дапамогу калег. Для гэтага ў арганізацыях галіны створаны і развіваецца інстытут настаўніцтва, які садзейнічае іх хутчэйшаму ўваходжанню ў вытворчы працэс.
У маладзёжным асяроддзі сталi з'яўляюцца новыя ідэі і прапановы, якія сведчаць пра імкненне маладых кадраў быць карыснымі для сваёй арганізацыі, галіны ў цэлым. «Для нас вельмі важны жывы кантакт і адваротная сувязь з моладдзю. Трэба даць магчымасць хлопцам адчуць, што іх найлепшыя ініцыятывы запатрабаваны і яны змогуць сябе рэалізаваць», - акцэнтаваў увагу Віктар Каранкевіч. Добрая пляцоўка для гэтага - маладзёжныя саветы, якія аб'ядноўваюць самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей, якія займаюцца пытаннямі ўдасканалення вытворчага працэсу, маладзёжнай адукацыяй, арганізацыяй вольнага часу, спартыўных мерапрыемстваў і гэтак далей. «Лепшых з іх неабходна ўсяляк падтрымліваць, гэта важны для галіны кадравы рэзерв», - дадаў Віктар Каранкевіч.
У сваю чаргу намеснік Міністра Сяргей Рэянтовіч звярнуў увагу на неабходнасць больш эфектыўнага ўзаемадзеяння з арганізацыямі вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. «Мы павінны весці маладых спецыялістаў са студэнцкай лавы. Вопыт арганізацыі на вытворчых базах нашых арганізацый навучальных класаў для правядзення практычных заняткаў і праходжання вытворчай практыкі студэнтамі ВНУ ў нас існуе і яго трэба пашыраць, у тым ліку ствараць умовы для развіцця профільных кафедр у саміх установах адукацыі», - сказаў ён.
Усяго ў арганізацыях сістэмы Мінэнерга працуе больш за 15,5 тыс. чалавек ва ўзросце да 32 гадоў (18% ад агульнай колькасці працуючых), у тым ліку на кіруючых пасадах - 1,7 тыс. чалавек (11% ад агульнай колькасці моладзі) ). Штогод у арганізацыях галіны працаўладкоўваюцца больш за 1 тыс. выпускнікоў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі.