23 лютага 2022 г. на прадпрыемстве павіншавалі абаронцаў Айчыны, падвялі вынікі фотаконкурсу, прысвечанага святу, адзначылі маладых спецыялістаў, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вярнуліся для працягу працоўнай дзейнасці на Беларускую АЭС.
Прадстаўнікі працоўнага калектыву, на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства Міхаілам Філімонавым, таксама прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка воінам вызваліцелям у г. Астраўцы і ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны.