У азнаямленчай паездцы на атамную электрастанцыю таксама ўдзельнічалі першы прарэктар БНТУ Георгій Аляксандравіч Вяршына і загадчык кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі» універсітэта Мікалай Барысавіч Карніцкі. Гасцей прадпрыемства сустракаў намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Валерый Эдуардавіч Сенюць.
БНТУ - вядучая тэхнічная ВНУ краіны і галоўны пастаўшчык кадраў для Беларускай атамнай электрастанцыі. Многія супрацоўнікі прадпрыемства ў свой час заканчвалі палітэх - БНТУ і сёння паспяхова працуюць у розных пасадах, у тым ліку і кіруючых, на першай беларускай атамнай электрастанцыі.
Так, адразу некалькі работнікаў вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС распавядалі сёння рэктару і яго калегам аб падрыхтоўцы персаналу.
Былы выпускнік універсітэта, а цяпер начальнік турбіннага цэха Дзмітрый Міхайлавіч Крывін правёў для гасцей змястоўную экскурсію па сваім падраздзяленні.
Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама наведалі будынак камплектнай размеркавальнай прылады элегазавага (КРПЭ-330 кВ) і дэманстрацыйны корпус ВТЦ.