Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

02.08.2021

Атамшчыкам скарыўся запаветны п'едэстал

Крыніца: Астравецкая праўда

Каманда Беларускай АЭС стала пераможцам кубка вобласці па міні-футболе сярод прадпрыемстваў энергетычнай галіны.

Гульнявыя баталіі прайшлі на базе спарткомплексу «Нёман» у абласным цэнтры, дзе на працягу двух дзён 12 каманд высвятляла, хто з іх лепш. Разбіўка на 4 групы па 3 дружыны з выхадам у фінальны квартэт толькі пераможцаў, надала кожнаму з паядынкаў статус плэй-оф, калі любая асечка пазбаўляе шанцаў на далейшую барацьбу.

У першы дзень спаборніцтваў атамшчыкі без асаблівых высілкаў разабраліся з супернікамі ў групе. Дзве сухія перамогі над сувязістамі ПСДТУ 8:0 і ваўкавыскімі электрычнымі сеткамі 4:0 засведчылі безумоўны выхад у чацвёрку наймацнейшых.

А вось на наступны дзень наступіла спякота не толькі ў прамым, але і пераносным сэнсе. Любы з паўфіналістаў меў права разлічваць на поспех, але ўдача ўсё ж усміхнулася атамшчыкам, якія ўпершыню заваявалі запаветны тытул. У паўфінале яны «ўкаталі» апанентаў з Ліды 2:1, а ў вырашальнай гульні апынуліся зрынуты Гродзенскія цеплавыя сеткі - 1:0. Запаветны гол забіў Дзмітрый Кузьмянкоў.

- Вар'яцка ганаруся тым, што разам з камандай апынуўся на вяршыні, куды гарадзенцы нікога не падпускалі цягам апошніх 11-і гадоў – падзяліўся эмоцыямі герой фіналу. - У нас вельмі сыграны калектыў, што ва ўмовах анамальнай спякоты дазваляла пастаянна вар'іраваць склад, захоўваючы дынаміку. Думаю, што гэта і стала вырашальным фактарам перамогі. Асабліва вылучаць нікога не хачу, але ўсё ж варта адзначыць добры дэбют Яўгена Шчыгло. Менавіта пры яго непасрэдным удзеле пасля серыі рыкашэтаў быў забіты пераможны гол непадатлівым Лідскім электрасеткам.

Акрамя згаданых вышэй футбалістаў доўгачаканую перамогу здабывалі таксама Павел Янчэўскі, Андрэй Мядзведзеў, Сяргей Валькевіч, Арцём Ласкін, Вадзім Жалноў, Арцём Захаркевіч і прадстаўнік каманды Уладзімір Ташчан.

Апошняя змена 02.08.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы