«За пяцігодку плануецца ўвесці крыху больш за 2 млн кв. м новага жылля, якое будзе працаваць, як мы гаворым, на электрацязе. Каб забяспечыць гэта заданне, з кожным аблвыканкамам прапрацаваны адпаведныя праграмы», - расказаў Міхаіл Міхадзюк.
Ён праінфармаваў аб рабоце, якая праводзіцца па пераводзе індывідуальнага жылога фонду на электрычнасць для ацяплення, падагрэву вады і прыгатавання ежы. «Сёння з 53 тыс. падобных заявак задаволілі каля 80%, перш за ўсё там, дзе ёсць тэхнічная магчымасць і дзе рэканструяваны сеткі. Цяпер у краіне ў год рэканструюецца прыкладна 1,7 тыс. км электрасетак. З наступнага года плануем павялічыць аб'ём да 2,7 тыс. км, каб найбольш поўна задавальняць гэтыя заяўкі», - падкрэсліў намеснік міністра.