У пачатку місіі прадстаўнікі ВАА АЭС наведалі блочны пульт кіравання і турбіннае аддзяленне энергаблока №1.
У наступныя дні эксперты правялі заняткі з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Беларускай АЭС па наступных тэматыках:
- «Лідэрства ў разрэзе бяспекі і надзейнасці»,
- «Метады фарміравання лідарскіх якасцей у мэнэджараў»,
- «Лідэрства: практыка культывавання ў арганізацыях атамнай галіны».
Дырэктар Маскоўскага цэнтра ВАА АЭС Васіль Іванавіч Аксёнаў, правёў інтэрв'юіраванне кіраўнікоў асноўных вытворчых цэхаў і аддзелаў Беларускай АЭС і адзначыў добрую падрыхтоўку начальнікаў падраздзяленняў па тэматыцы «Лідэрства і высокі ўзровень культуры бяспекі».