19 лістапада 2020 г. у школе № 3 самага маладога горада Беларусі расчыніла дзверы незвычайная вучэбная аўдыторыя «Атамны клас».
Праграма «Атамкласа» - адукацыйная ініцыятыва Дзяржкарпарацыі «Расатам», якая рэалізуецца з 2011 года ў рамках праекта «Школа Расатама» больш, чым у 30 школах Расіі. Зараз гэты праект развіваецца яшчэ і ў адной з беларускіх школ.
Асноўнай задума праграмы заключаецца ў падтрымцы і развіцці прыродазнаўчай і матэматычнай адукацыі ў школе за кошт стварэння сучасных умоў для вывучэння прадметаў на паглыбленым узроўні. А таксама падтрымкі праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў, выхавання такіх якасцяў асобы, як эфектыўнасць, каманднасць, паважлівасць, адказнасць за вынік, імкненне быць на крок наперадзе.
Павіншаваць будучых Курчатавых і Каралёвых прыйшлі прадстаўнікі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі «Расатам» АТ «Атабудэкспарт», дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Гэтак жа віншаванні і пажаданні прыйшлі ад вучняў і настаўнікаў «атамных» класаў Расіі з Зеленаграда, Сасновага Бору, Растова-на-Доне, Удомлі.
У добры шлях да вяршыняў ведаў, юныя атамшчыкі!
Відэа аб «атамным» класе ў сюжэце АНТ