Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

18.08.2020

Арганізацыі Міністэрства энергетыкі зноў прымуць удзел у Адзіным дні бяспекі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

У перыяд з 1 па 10 верасня 2020 г. адбудзецца адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі, накіраваны на развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Па традыцыі арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, прымуць непасрэдны ўдзел у акцыі.

У рамках правядзення адзінага дня бяспекі ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, арганізавана:

размяшчэнне на афіцыйных сайтах у глабальнай сетцы Інтэрнэт, акаўнтах у сацыяльных сетках і інфармацыйных стэндах арганізацый і іх структурных падраздзяленняў інфармацыі аб правядзенне акцыі і канкрэтных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў яе рамках;

трансляванне:

тэматычных выпускаў тэлепраграм, відэасюжэтаў, відэаролікаў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці, на святлодыёдных экранах, плазменных маніторах, ВК-тэлевізарах розных арганізацый, у тым ліку перад кінасеансамі;

аўдыяролікаў сацыяльнай і прафілактычнай накіраванасці ў грамадскім транспарце, крамах і іншых месцах з масавым знаходжаннем людзей;

правядзенне:

мерапрыемстваў у рамках «Дзён адчыненых дзвярэй»;

сустрэч, лекцый (заняткаў, гутарак) у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі сіламі арганізацый па пытаннях прапаганды электрабяспекі і выкананні правілаў карыстання газам у побыце;

прафілактычных мерапрыемстваў у жылым сектары;

конкурсаў на лепшую творчую працу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці;

квэст-гульняў і тэматычных заняткаў па электрабяспецы і бяспечнаму карыстанню газам у быце ў навучальных установах;

іншых мерапрыемстваў прафілактычнай накіраванасці.

Ва ўсіх арганізацыях Міністэрства энергетыкі будуць праведзены пазачарговыя практычныя трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Асаблівая ўвага будзе нададзена адпрацоўцы мерапрыемстваў на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей.

У Міністэрстве энергетыкі функцыянуе гарачая тэлефонная лінія (па нумары 218 01 03) па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства энергетыкі, у тым ліку па пытаннях забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Апошняя змена 18.08.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы