"Рэспубліка Беларусь стала ўладальнікам блока, пабудаванага па самым сучасным тэхналогіям пакалення 3+. Рэферэнтнасць гэтай тэхналогіі ўжо пацверджана эксплуатацыяй аналагічных энергаблокаў на тэрыторыі Расіі. Яны адказваюць усім постфукусімскім патрабаванням бяспекі, ўсе місіі МАГАТЭ прызналі іх надзейнасць. Для нас вельмі важна, што першы замежны блок ВВЭР-1200 мы пабудавалі менавіта ў Рэспубліцы Беларусь, брацкай для нас краіне", - адзначыў генеральны дырэктар Расатама Аляксей Ліхачоў.
У мінулую пятніцу (7 жніўня) на першым энергаблоку Беларускай АЭС (генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам") пачалася загрузка ядзернага паліва.
У актыўную зону рэактара загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. Да канца месяца паслядоўна будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі.
Пасля загрузкі паліва рэктар будзе выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень (1% магутнасці) з правядзеннем адпаведных даследаванняў. З гэтага моманту рэактар набывае статус ядзернай энергетычнай устаноўкі. Пасля пацверджання надзейнасці і бяспекі працы энергаблока на праектных параметрах пачнецца этап энергетычнага пуску, падчас якога блок упершыню будзе ўключаны ў энергетычную сетку.
Энергаблок №1 Беларускай АЭС стаў першым блокам найноўшага пакалення 3+, збудаванага па расійскіх тэхналогіях за мяжой. У цяперашні час тры энергаблока падобнага тыпу эксплуатуюцца ў Расіі: два на Новаваронежскай АЭС і адзін на Ленінградскай АЭС. Акрамя таго, у ліпені завяршылася збудаванне і пачаліся пускавыя аперацыі на чацвёртым расійскім энергаблоку пакалення 3+, гэта блок №6 Ленінградскай АЭС.
Па матэрыялах БЕЛТА