"МАГАТЭ цесна працавала з беларускім бокам, каб дапамагчы ў стварэнні ядзернай энергетычнай інфраструктуры. Беларусь прыняла шэраг місій агенцтва - па ацэнцы развіцця ядзернай энергетычнай інфраструктуры, па гатоўнасці станцыі да эксплуатацыі і іншыя місіі, нацэленыя на ацэнку бяспекі. Мы высока ацэньваем той прагрэс, якога дасягнуў беларускі бок, і гатовы супрацоўнічаць і працаваць з Беларуссю далей", - сказаў Хуан Вэй.
"Мы зацікаўлены падтрымліваць краіны, якія развіваюць ядзерную энергетыку, у тым ліку Беларусь", - дадаў ён.
У МАГАТЭ лічаць, што праект па будаўніцтве Беларускай АЭС будзе мець вялікае значэнне ў дасягненні энергетычнай бяспекі і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Паводле ацэнкі агенцтва, АЭС таксама ўнясе ўклад у зніжэнне выкідаў парніковых газаў і дэкарбанізацыю энергетычнага сектара краіны.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі.