Другі этап спаборніцтваў складаўся з воднага забегу, даўжыней 10 кіламетраў і праводзіўся на возеры Мястра.
Удзельнікі забегу пад праліўным дажджом павінны былі пераадолець дзесяць кіламетровых колаў уздоўж берагавой лініі. На асобных адрэзках дыстанцыі глыбіня вады дасягала аднаго метра. Па зразумелых прычынах, развіць добрую хуткасць у такіх умовах было няпроста. Аднак, работнік Беларускай АЭС, дарэчы, адзіны прадстаўнік Астраўца, годна справіўся з цяжкасцямі і заняў трэцяе месца ва ўзроставай групе 41+.
- Нягледзячы на ўяўную знешнюю складанасць, на самай справе менавіта гэты этап найменш цяжкі – падзяліўся ўражаннямі Алег Клюшын. - Тактыка тут простая: на неглыбокай прыбярэжнай прамой неабходна ўключацца на тэмп, выкідваючы ногі з вады, а на глыбокіх адрэзках – рэлаксаваць, робячы па магчымасці доўгія крокі. Таму перавагу тут атрымліваюць найбольш рослыя спартсмены. Не абышлося і без непрыемных момантаў: захоплены гонкай, не заўважыў, як у красоўкі набіліся каменьчыкі, ад якіх пасля паўсталі мазалі. Аднак гэта «зажыўныя» дробязі, звыклыя для спартсменаў, і яны ўжо сапраўды не змогуць зацямніць тыя дзіўныя і яркія эмоцыі, якія адчуваеш на спаборніцтвах.
Віншуем Алега з «бронзавай» узнагародай і жадаем новых поспехаў у спаборніцтвах!
Фота Кірыла КЛЮШЫНА.