"Павелічэнне спажывання электраэнергіі - вельмі важнае для краіны пытанне ў сувязі з уводам атамнай станцыі, у нас будзе вялікі аб'ём электраэнергіі. Таму цяпер рыхтуецца праграмны дакумент, які ахоплівае ўсе сферы дзейнасці і галіны народнай гаспадаркі для павелічэння спажывання электраэнергіі", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Па словах віцэ-прэм'ера, асобным блокам будуць ісці пытанні ацяплення жылля (як шматпавярховага, так і аднапавярховага), садовых таварыстваў, дачных домікаў.
"У гэтай праграме будуць пазначаны падыходы, канкрэтныя тэрміны, фінансаванне, каб у максімальна кароткія тэрміны кожны звярнуўшыся мог атрымаць дастатковы аб'ём электраэнергіі для ацяплення свайго жылля, - растлумачыў Уладзімір Кухараў. - Таксама прапрацоўваюцца пытанні па павелічэнні ўжо з наступнага года ў два разы аб'ёмаў жылля, якое будуецца з электрычным ацяпленнем".