"У адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ, а таксама Нацыянальным планам дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай атамнай электрастанцыі для павышэння яе бяспекі на пляцоўку першага энергаблока дастаўлена перасоўная дызель-генератарная станцыя", - паведаміла Вольга Казловіч.
Праектам АЭС вызначаны тэхнічныя рашэнні па падключэнні рэзервовай дызель-генератарнай станцыі ў выпадку неабходнасці. "У перыяд эксплуатацыі першага энергаблока БелАЭС дызель-генератарная станцыя будзе знаходзіцца ў стане пастаяннага дзяжурства і , калі такая неабходнасць узнікне, - забяспечыць працу тэхналагічнага абсталявання сістэм бяспекі першага энергаблока", - патлумачыла прэс-сакратар.
Паводле яе слоў, у цяперашні час на першым энергаблоку праводзіцца ўвесь неабходны комплекс работ па падрыхтоўцы да этапу фізпуску.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.