Перамовы прайшлі ў фармаце відэаканферэнцыі. У іх прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка, а таксама старшыня назіральнага савета, намеснік кіраўніка апарата праўлення — саветнік старшыні праўлення ПАТ «Газпром» Аляксандр Мяшкоў.
Бакі абмяняліся думкамі адносна выканання ўмоў разліку за пастаўляемы ў Беларусь расiйскі газ. Пры гэтым пазіцыя беларускага боку застаецца нязменнай: для ўрэгулявання рознагалоссяў, якія ўзніклі паміж суб'ектамі гаспадарання па цане на газ з улікам яго каларыйнасці, ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» неабходна прадаставіць методыку вызначэння фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання прыроднага газу з метралагічным пацвярджэннем яе прыдатнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
Акрамя таго, былі закрануты пытанні паставак расійскага газу ў 2020 годзе. За мінулы перыяд 2020 года захоўваецца тэндэнцыя да зніжэння коштаў на расiйскі газ, які пастаўляецца ў Еўропу - як спотавых, так і па доўгатэрміновых кантрактах. У гэтай сувязі беларускі бок у чарговы раз адзначыў неабходнасць перагляду коштаў на газ для Беларусі з вызначэннем яго карэктнага і справядлівага ўзроўню.
Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у больш хуткім вырашэнні пазначаных пытанняў і пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў па далейшаму супрацоўніцтву з расійскай бокам у газавай сферы.