Працэс уваходнага кантролю праводзіўся профільнымі спецыялістамі РУП «Беларуская АЭС» у прысутнасці прадстаўнікоў генеральнага падрадчыка - АО IК АСЭ. Кожны этап кантраляваўся супрацоўнікамі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Падчас прыёмкі спецыялісты правяралі суправаджальную дакументацыю, знешні стан кантэйнераў, цэласнасць тэхнічных сродкаў індыкацыі доступу да цеплавыдзяляльнай зборкі, інструментальны кантроль ТВС. Па выніках работы падпісаны акт, які пацвярджае належнае якасць пастаўленага паліва.
Да пачатку загрузкі ў рэактар энергаблока №1 усе ТВС будуць знаходзіцца ў сховішчы свежага ядзернага паліва.
Паводле ацэнкі намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Міхадзюка, спецыялісты Беларускай АЭС адказна выканалі аперацыю па транспарціроўцы паліва ў сховішча і на высокім прафесійным узроўні правялі яго ўваходны кантроль.