Чацвёра навучэнцаў 10 класа гімназіі - Падмазава Аляксандра, Дземяшкевіч Павел, Часнойць Аляксандр і Глаўноў Кірыл - на працягу двух месяцаў пасля ўрокаў наведвалі інфармацыйны цэнтр АЭС, каб лепш вывучыць атамную электрастанцыю і расказаць пра яе сваім аднагодкам. Хлопцы захапляюцца фізікай, таму іх цікавасць да ўзводзімага побач з Астраўцом энергетычнага аб'екта цалкам вытлумачальна.
А першымі падапечнымі «атамных» экскурсаводаў сталі іх жа аднакласнікі. І хоць у прысутнасці гледачоў голас у хлопцаў здрадніцкi задрыжаў, з першым іспытам экскурсаводы справіліся на дзясятку!
За што і былі ўзнагароджаныя апладысментамі.