Прыміце шчырыя віншаванні ад імя Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста з прафесійным святам - Днём энергетыка!
Энергетычны комплекс Рэспублікі Беларусь - стратэгічна важны сектар эканомікі, дзейнасць якога накіравана на забеспячэнне эканамічнай бяспекі і незалежнасці нашай краіны, дабрабыту і камфорту беларускіх грамадзян.
Дзякуючы кругласутачнай нялёгкай і адказнай працы работнікаў галіны спажыўцы рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва атрымліваюць у неабходных аб'ёмах электрычную і цеплавую энергію, прыродны газ, тарфяное паліва.
2019 год адзначыўся пазітыўнымі для айчыннай энергетыкі зменамі. Вынікам працы арганізацый Мінэнерга стала павелічэнне спажывання электрычнай энергіі ў краіне, рост экспартных паставак. Зніжаныя цэны на прыродны газ і тарыфы на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі, што стала важкім укладам энергетыкаў у павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.
На сістэмнай аснове працягваецца праца па павышэнню эфектыўнасці функцыянавання энергетычнага абсталявання і надзейнасці энергазабеспячэння. Беларускія энергетыкі паспяхова завяршылі рэканструкцыю турбаагрэгата Гродзенскай ЦЭЦ-2, падстанцыі 330 кВ «Мінск-Паўночная», будаўніцтва падстанцыі 330 кВ «Металургічная», значна абнавілі інфраструктуру электрычных і цеплавых сетак.
Актыўна праводзіцца работа па будаўніцтве электракатлоў і пiкава-рэзервовых крыніц энергазабеспячэння на аб'ектах у рамках інтэграцыі Беларускай атамнай электрастанцыі ў энергасістэму краіны.
Наступны год запатрабуе ад нас такой жа адказнай і добрасумленнай працы, высокай кваліфікацыі, гатоўнасці да ўжывання перадавых тэхналогій і сучасных падыходаў у вырашэнні ключавых задач. Сярод іх - пуск Беларускай АЭС, далейшая мадэрнізацыя электрычных і цеплавых сетак, павышэнне энергаэфектыўнасці, удасканаленне збытавай дзейнасці.
Асаблівую падзяку хачу выказаць ветэранам галіны, чыя спадчына ляжыць у аснове паспяховага развіцця энергетыкі. Ваш бясцэнны вопыт сёння дапамагае маладому пакаленню энергетыкаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць майстэрства, захоўваць і прымнажаць нашы працоўныя традыцыі.
Віншую кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, усіх, хто забяспечвае надзейную працу энергетычнай галіны. Ваша праца - значны ўклад у развіццё і ўмацаванне эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Жадаю вам, паважаныя калегі, прафесійных дасягненняў, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, дабрабыту і шчаслівага Новага года!
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
В. М. Каранкевіч