Кандыдат Аргенціны Рафаэль Гросі атрымаў неабходныя дзве траціны галасоў пры галасаванні Савета кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі з 35 дзяржаў. Выбары новага генеральнага дырэктара МАГАТЭ прайшлі ў сувязі са смерцю ў ліпені 2019 года ранейшага кіраўніка арганізацыі, японскага дыпламата Юкія Амана.
Рафаэль Гросі працаваў на кіруючых пасадах у МАГАТЭ з 2010 па 2013 год. Новы гендырэктар павінен уступіць на пасаду не пазней за 1 студзеня 2020 года.