Па словах намесніка галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу Калінінскай АЭС Яўгена Калеснічэнкі, атамная станцыя на працягу многіх гадоў выступае пляцоўкай для навучання будучых спецыялістаў-атамшчыкаў. «Праходжанне практыкі на КАЭС дазваляе ім атрымаць веды і навыкі, якія ў далейшым будуць ужытыя ў прафесійнай дзейнасці», - адзначыў Яўген Калеснічэнка.
Праграма падрыхтоўкі спецыялістаў для Беларускай АЭС уключала як тэарэтычныя курсы, так і атрыманне практычных ведаў у галіне эксплуатацыі сістэм і абсталявання рэактарнага і турбіннага цэхаў. На працягу двух тыдняў студэнты пазнаёміліся са спецыфікай вытворчасці электраэнергіі на энергаблоках з вода-вадзянымі энергетычнымі рэактарамі (ВВЭР), пабывалі ў асноўных вытворчых падраздзяленнях Калінінскай АЭС. На базе вучэбна-трэніровачнага падраздзялення (УТП) КАЭС для практыкантаў прайшлі заняткі ў тэхнічных класах і на поўнамаштабным трэнажоры блокавага пункта кіравання энергаблокам.
«Падрыхтоўцы персаналу для Беларускай АЭС надаецца першараднае значэнне. Найважнейшую ролю тут адыгрывае стажыроўка на дзеючай АЭС з такім жа тыпам рэактарнай устаноўкі. У гэтым плане найбольш зручная Калінінская атамная станцыя. Яны мае зручнае геаграфічнае размяшчэнне, укамплектавана сучасным паркам поўнамаштабных трэнажораў, валодае шырокай вучэбнай базай - гэта майстэрні, навучальныя аўдыторыі і класы спецыяльнай падрыхтоўкі», - падкрэсліў Алег Семяновіч, старшы выкладчык кафедры «Ядзернай фізікі» фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.