Школьнікам распавялі пра тое, як працуе атамная электрастанцыя, як рыхтуюць персанал для кіравання АЭС, якія сістэмы бяспекі выкарыстоўваюцца на сучасных атамных станцыях і чым яны адрозніваюцца ад тых, якія выкарыстоўваліся на АЭС у Чарнобылі і Фукусіме.
Таксама старшакласнікі ўбачылі макет цеплавыдзяляльнай зборкі і самой АЭС. А каб замацаваць веды, захапілі з сабой маляўнічыя, ілюстраваныя буклеты пра Беларускую АЭС.
Адзіныя дні бяспекі працягваюцца і запісацца на бясплатную экскурсію ў Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС яшчэ не позна.
Зрэшты, зрабіць гэта можна не толькі ў дні рэспубліканскай акцыі.