У блоку навінаў асвятляюцца асноўныя кірункі развіцця ТЭК: фарміраванне агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС, міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі, мадэрнізацыя генерыруючых і сеткавых аб'ектаў, падрыхтоўка да ОЗП («ТЭК Беларусі»). Сітуацыя на рынках вуглевадародаў, тэндэнцыі развіцця зялёнай энергетыкі ў Еўропе і Азіі, будаўніцтва новых газаправодаў і энергапаркаў, прарыўныя распрацоўкі ў галіне генерацыі, назапашвання і перадачы энергіі - у аглядзе «Сусветная энергетыка. Факты. Прагнозы. Аналітыка».
У рубрыцы «Электраэнергетыка» спецыялістаў зацікавяць публікацыі аб прымяненні энергаэфектыўных тэхналогій у сістэмах тэхнічнага водазабеспячэння ТЭС, перспектыўных шляхах інтэграцыі ў ТЭК элементаў газатранспартнай сістэмы, новай кампутарнай методыцы пабудовы схем збліжэння ВЛ.
Канцэпцыя паэтапнага развіцця нацыянальнай ядзерна-энергетычнай інфраструктуры ў рамках падыходу МАГАТЭ «Вехі», распрацаванага для краін-пачаткоўцаў, разгледжана ў рубрыцы «Ядзерная энергетыка» .
На старонках нумара падымаецца шэраг вострых пытанняў нарматыўна-тэхнічнага рэгулявання. Не пакіне чытачоў абыякавымі публікацыя аб неадпаведнасці тэхніка-эканамічных паказчыкаў выпускаемых ПІ-труб нарматыўным патрабаванням («Меркаванне спецыяліста»); практычную цікавасць уяўляе алгарытм размежавання НПА, звязаных з будаўніцтвам электраўстановак, на абавязковыя і добраахвотныя для ўжывання («Дзяржаўны энергагазнагляд»).
Для тых, хто цікавіцца развіццём гелiаэнергетыкi, публікуем вынікі даследавання паказчыкаў сонечнай радыяцыі ў Беларусі на аснове метэададзеных («Навука - энергетыцы»). Аб рэалізаваных праектах аўтаматызацыі метралагічнага забеспячэння вытворчасці ў газазабеспячэнскай арганізацыі і тэхналагічнага працэсу - на торфаперапрацоўчых прадпрыемстве чытайце ў рубрыках «Газазабеспячэнне» і «Тарфяная прамысловасць».
Метадычнымі напрацоўкамі ў галіне псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі і фарміравання стрэсаўстойлівасці дыспетчарскага персаналу дзеляцца спецыялісты аднаго з навучальных цэнтраў РУП-облэнерга («Падрыхтоўка кадраў»). Каментары да новых стандартаў ДВА «Белэнерга» і агляд новых заканадаўчых актаў у сферы энергетыкі (ліпень - жнівень) шукайце пад рубрыкамі «Стандартызацыя ў энергетыцы» і «Права».
Больш падрабязна са зместам нумара можна азнаёміцца тут