Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

28.08.2019

Беларусь прадставіла для разгляду ў МАГАТЭ даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы

Крыніца: БелТА

У Беларусі падрыхтаваны чарговы (восьмы) Нацыянальны даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнаглядзе).

Распрацоўкай дакладу займаўся Дзяржатамнагляд у супрацоўніцтве з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання і арганізацыямі. У адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі даклад прадстаўлены ў МАГАТЭ для яго разгляду. Дакумент размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Дзяржатамнагляду.

Краіны-ўдзельніцы канвенцыі (дагаворныя бакі) рыхтуюць нацыянальныя даклады аб яе выкананні раз у 3 гады. 8-ы Нацыянальны даклад адлюстроўвае выкананне абавязацельстваў Беларусі ў 2016-2019 гадах з улікам будаўніцтва першай АЭС.

У дакладзе прыведзена інфармацыя аб заканадаўчай і рэгулюючай аснове забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, рэгулюючым органе, адказнасці ўладальніка ліцэнзіі, прыярытэтнасці бяспекі, фінансавых і людскіх рэсурсах, уліку чалавечага фактару, забеспячэнні якасці, ацэнцы і праверцы бяспекі, радыяцыйнай абароне, аварыйнай гатоўнасці, а таксама па іншых пытаннях.

Паводле ўстаноўленай працэдуры краіны, якія ратыфікавалі Канвенцыю, цягам 3 месяцаў будуць вывучаць нацыянальныя даклады іншых Дагаворных Бакоў і фармуляваць пытанні і каментары да іх. Абарона нацыянальных дакладаў адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2020 года на пляцоўцы МАГАТЭ падчас чарговай нарады дагаворных бакоў.

Канвенцыя аб ядзернай бяспецы прынятая 17 чэрвеня 1994 года. Яна накіравана на дасягненне і падтрыманне высокага ўзроўню ядзернай бяспекі ва ўсім свеце на аснове ўмацавання нацыянальных мер і міжнароднага супрацоўніцтва, стварэнне і падтрыманне на ядзерных устаноўках эфектыўных сродкаў абароны ад патэнцыйнай радыяцыйнай небяспекі, прадухіленне аварый з радыялагічнымі наступствамі і змякчэнне іх наступстваў у тым выпадку, калі яны адбудуцца. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб ядзернай бяспецы ў 1998 годзе.

Апошняя змена 28.08.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы