З прывітальным словам да байцоў зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Мікалая Іванавіча Крылова, пад камандаваннем якога адбывалася вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Астравецкага раёна, звярнуліся намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» Марыя Пылінская, віцэ-прэзідэнт па праекце атамнай электрастанцыі «Ханхіківі», часова выконваючы абавязкі кіраўніка праекта збудавання Беларускай АЭС Віталь Палянін, другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ Алег Дзікун, кіраўнік апарата маладзёжнай агульнарасійскай арганізацыі расійскіх студэнцкіх атрадаў Дзмітрый Парамонаў, ветэран студатрадаўскага руху Уладзімір Карагін.
Сёлета 250 студэнтаў з Беларусі і Расіі будуць працаваць будаўніцтве Беларуская АЭС і на ўзвядзенні аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры горада энергетыкаў Астраўца: шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала. У адпаведнасці з кваліфікацыяй байцы студатрадаў будуць выконваць геадэзічныя, падрыхтоўчыя, земляныя, бетонныя, аддзелачныя, малярныя працы, розныя віды армавання, займацца кладкай тратуарнай пліткі.
Працоўны семестр прадоўжыцца да 25 жніўня 2019 г.