Сёлета моладзь будзе працаваць не толькі на беларускай атамнай электрастанцыі, але і на аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры ў горадзе моладзі Астраўцы. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускай маладзёжнай будоўлі» ад 20 мая 2019 г. № 190 будуемым аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры Астраўца прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі на перыяд іх будаўніцтва: запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала.
Падчас мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвалічных працоўных пуцёвак лінейным студэнцкім атрадам, наведванне аб'ектаў працы байцоў будатрадаў.