Працу семінара адкрылі начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Мароз Эдуард Анатольевіч і намеснік старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Свіла Віктар Збігневіч.
На семінары былі разгледжаны пытанні асноўных змяненняў у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь па радыяцыйнай бяспецы ў сферы рэгулявання Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама шляхі аптымізацыі радыяцыйна-гігіенічнага маніторынгу насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Спецыялісты Беларускай атамнай электрастанцыі выступілі з прэзентацыямі, галоўнай тэмай якіх стала забеспячэнне радыяцыйнай і ядзернай бяспекі на Беларускай АЭС.
У рамках семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра.
Мерапрыемства завяршылася наведваннем пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС і знаёмствам з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская АЭС».