Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

24.04.2019

Моладзь знаёміцца з АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Праца з моладдзю і падрастаючым пакаленнем даўно стала адным з галоўных кірункаў дзейнасці інфармацыйнага цэнта Беларускай атамнай станцыі. Штогод сотні студэнтаў і школьнікаў з розных гарадоў Беларусі знаёмяцца з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра ў Астраўцы.

Чаму беларуская АЭС будуецца на Астравецкай пляцоўцы? Якія матэрыялы выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве? У чым асаблівасць праекта АЭС-2006? Што такое атамная станцыя пакалення «3+»? На гэтыя і многія іншыя пытанні кампетэнтна адказваюць спецыялісты аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

У бяспецы і маштабнасці самага значнага энергетычнага праекта краіны ў красавіку пераканаліся больш за дзвесце студэнтаў і школьнікаў: старшакласнікі Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага і Іўеўскага раёнаў - удзельнікі прафарыентацыйнай сустрэчы, навучэнцы Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Хлопцы старэй мелі магчымасць даведацца, як рыхтуецца персанал атамнай станцыі ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, а так жа ацаніць размах будоўлі з агляднай пляцоўкі.

 

Апошняя змена 24.04.2019

Галерэя малюнкаў

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы