Ад імя Міністэрства энергетыкі і ад мяне асабіста прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам 8 Сакавіка! Міжнародны жаночы дзень заўсёды быў і застаецца адным з самых светлых і натхняльных святаў вясны.
Мілыя жанчыны! Дзякуючы вам, вашай жыццёвай сіле, душэўнай шчодрасці і прыгажосці свет становіцца лепш. Вы несяце асаблівую энергетыку, надаючы імпульс кожнаму пачынанню, актыўна удзельнічаючы ва ўсіх напрамках работы галіны і павялічваючы яе эфектыўнасць у цэлым.
У арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, працуе каля 30% жанчын розных спецыяльнасцяў. Усіх прадстаўніц галіны аб'ядноўвае высокі прафесіяналізм і творчы падыход да любімай справы. Штодня кожная з вас паказвае прыклад дысцыплінаванасці, добрасумленнасці і адказнасці – не губляючы пры гэтым жаноцкасці, прывабнасці і абаяння.
Не сакрэт, што ў нашай галіне працуюць не толькі самыя прыгожыя жанчыны, але і самыя разумныя і таленавітыя. Хай гэта цудоўнае спалучэнне якасцяў – прыгажосці, розуму, таленту – будзе і надалей дапамагаць вам у дасягненні поспехаў ва ўсіх сферах дзейнасці. Хай заўсёды з вамі будуць радасць, гармонія, аптымізм і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаю вам здароўя, цудоўнага настрою, прафесійных поспехаў і асабістага шчасця!
В. М. Каранкевіч,
Міністр энергетыкі