У конкурсе прынялі ўдзел арганізацыі Гродзенскай вобласці розных сфер дзейнасці, якія маюць у калектыве супрацоўнікаў да 31 года.
У працоўным калектыве дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» моладзь складае амаль 35%. Таму, актыўную ролю ў жыцці прадпрыемства выконваюць моладзежныя арганізацыі: БРСМ і Савет маладых спецыялістаў. Намаганнямі, у першую чаргу, моладзі выпускаецца газета прадпрыемства «Энергія стварэння», праводзяцца круглагадовая спартакіяда сярод вытворчых падраздзяленняў, арганізуюцца шматлікія культурныя мерапрыемствы.
Усе гэтыя фактары былі ўлічаны конкурснай камісіяй, пры вызначэнні пераможцы.
Віншуем моладзь Беларускай АЭС, а таксама намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы - начальніка аддзела кадраў М. Л. Пылінскую з заслужанай перамогай і жадаем новых дасягненняў!