Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

15.01.2019

Грамадскасць абмеркавала экалагічны даклад па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У горадзе Астраўцы Гродзенскай вобласці адбыўся сход па абмеркаванні экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай атамнай электрастанцыі.

У адпаведнасці з часткай сёмага артыкула 152 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1992 года "Аб ахове навакольнага асяроддзя", у кінаканцэртнай зале горада Астравец 14 студзеня 2019 г. прайшоў сход з грамадскасцю па абмеркаванні экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай атамнай электрастанцыі.

Даклад распрацаваны навуковай установай "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь пры ўдзеле дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам».

З мэтай папярэдняга азнаямлення грамадскасці з утрыманнем экалагічнага дакладу тэкст дакумента быў размешчаны на афіцыйных інтэрнэт-сайтах Міністэрства энергетыкі, абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, навуковай установы «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны» НАН Беларусі, Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС». З тэкстам экалагічнага дакладу на папяровым носьбіце можна было азнаёміцца ў Інфармацыйным Цэнтры беларускай АЭС у г. Астраўцы.

Сход праводзіўся ў адпаведнасці з "Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2016 № 458.

Для ўдзелу ў сходзе зарэгістравалася 179 чалавек: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 17 чалавек - грамадзяне Расіі, Украіны і Казахстана, прадстаўнікі грамадскіх і экалагічных арганізацый, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Старшыняваў на сходзе намеснік старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Свіла.

Са зместам экалагічнага дакладу ўдзельнікаў сходу азнаёміў намеснік галоўнага інжынера дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Аляксандр Парфёнаў.

У ходзе сходу з пытаннямі па дакладзе звярнулася 12 чалавек.

На большасць пытанняў дадзены адказы спецыялістаў у ходзе сходу. Адказы на пытанні, якія патрабуюць прадастаўлення дадатковай інфармацыі, будуць прадастаўлены звярнуўшымся ў 10-дзённы тэрмін з дня правядзення сходу.

Трое грамадзян звярнуліся да сходу з выступамі, у якіх выказалі заўвагі і прапановы па змесце экалагічнага дакладу.

Заўвагі і прапановы, якія прагучалі ў ходзе сходу з грамадскасцю па абмеркаванні экалагічнага дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай атамнай электрастанцыі, будуць улічаныя пры дапрацоўцы дадзенага дакладу і праекта стратэгіі па абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай атамнай электрастанцыі.

У завяршэнні сходу намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Дулінец Лілія падзякавала прысутным за канструктыўную працу, адзначыўшы што многія ўдзельнікі сходу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый глыбока азнаёміліся з матэрыяламі, якія змяшчаюцца ў экалагічным дакладзе, а таксама выказала падзяку за заўвагі, якія паступілі ў ходзе абмеркавання, пытанні і прапановы, запэўніўшы, што ўсе яны будуць уважліва разгледжаны спецыялістамі.

Апошняя змена 15.01.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы