Увесь вечар 6 сакавіка са сцэны кінаканцэртнага залы «Астравец» гучалі віншаванні ў адрас прыгожай паловы Беларускай АЭС.
З прывітальнай прамовай да супрацоўніц прадпрыемства звярнуўся генеральны дырэктар РУП «Беларуская АЭС» Міхаіл Васільевіч Філімонаў. Кіраўнік асабліва адзначыў ролю жаночай часткі калектыву ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Асобныя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас шматдзетных маці, якія працуюць на прадпрыемстве.
«Вы, дарагія нашы жанчыны, валодаеце неспасціжным сакрэтам усё паспяваць, спраўляцца з велізарным грузам клопатаў і заставацца пры гэтым пяшчотнымі, яркімі, абаяльнымі», - сказаў М. В. Філімонаў.
З віншаваннямі да жанчын таксама звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Яўген Іванавіч Чарвякоў.
Завяршыўся вечар святочным канцэртам, на якім выступілі супрацоўнікі РУП «Беларуская АЭС», а таксама кавер-група «Vegas Band».