Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

01.03.2018

Часопіс «Энергетычная стратэгія» – дзесяць гадоў з энергасістэмай Беларускай

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

21 лютага на базе ДП «Беларуская АЭС» адбылася выстава, прымеркаваная да 10-годдзя часопіса «Энергетычная стратэгія». Мерапрыемства было арганізавана Інфармацыйна-выдавецкім цэнтрам ААТ «Эканомэнерга» і адбылася ў рамках выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

На выставе экспанаваліся архіўныя нумары галіновага выдання, праспекты, кнігі, нарматыўная літаратура, паўнатэкставая электронная інфармацыйная сістэма «Энергадакумент», відэафільмы, прэзентацыя аб дзейнасці Цэнтра. Спецыялісты інфармавалі наведвальнікаў аб новых тэхнічных нарматыўных актах, дэманстравалі магчымасці працы з ТНПА ў рамках абноўленага сайта ЭIС «Энергадакумент», прэзентавалі свежыя нумары часопіса, рэкламныя і інфармацыйныя улёткі, календары, нататнікі і іншую выдавецкую прадукцыю.

У рамках экспазіцыі адбылася прэзентацыя альбома «Энергетычная стратэгія. Дзесяць гадоў з энергасістэмай Беларускай», прысвечанага юбілею часопіса. У выданні ў фотаздымках, лічбах і фактах прадстаўлены найбольш значныя падзеі ў энергетыцы Беларусі, а таксама людзі, якія стаялі ля вытокаў маштабнай мадэрнізацыі Беларускай энергасістэмы, ажыццяўлялі яе тэхнічнае перааснашчэнне і спрыялі павышэнню эфектыўнасці працы галіны (з альбомам можна азнаёміцца на сайце energystrategy.by).

У сувязі са знамянальнай датай галоўны рэдактар часопіса Н.У. Федасеенка была адзначана Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела А. В. Ганчар – Падзякай Міністра. Ўзнагароды ў ходзе калегіі ўручыў Міністр энергетыкі У.М. Патупчык.

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы