Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства энергетыкі і Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства
У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый у частцы аказання паслуг па забеспячэнні бяспекі.
У рамках акцыі любы жадаючы можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.

