На Беларускай АЭС пытанням бяспекі працы надаецца безумоўнае прыярытэтнае значэнне. У гэты дзень праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і папярэджанне парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, ажыццяўленне кантролю выканання работнікамі службовых абавязкаў па ахове працы, патрабаванняў лакальных прававых актаў па ахове працы, пажарнай і прамысловай бяспекі, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнне выніковасці работы па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў структурных падраздзяленнях прадпрыемства.

